Адарваў ВКЛ ад Польшчы, узначаліў Прусію, праславіў Слуцк. Багуслаў Радзівіл


Авантурнік быццам з кніг Аляксандра Дзюма, найперш з «Трох мушкецёраў». Вядомы як ініцыятар Кейданскай уніі, якою адарваў ВКЛ ад Польшчы. Генеральны намеснік герцагства Прусія, які праславіў Слуцк. Багуслаў Радзівіл – у новых «Вусах Скарыны».

Багуслаў нарадзіўся 3 траўня 1620 года і належаў да біржанскай галіны роду Радзівілаў. Ён быў у сваяцтве з прадстаўнікамі каралеўскіх дамоў Еўропы, паспеў паўдзельнічаць у некалькіх войнах і трапіць на службу да французскага караля ў часы кардынала Мазарыні – таго самага, з кніг Аляксандра Дзюма пра мушкецёраў. Дарэчы, прыгоды Багуслава Радзівіла (1620–1660) шмат у чым падобныя да лёсу легендарнага д’Артаньяна. Менавіта гэтай постаці прысвечанае новае выданне праграмы «Вусы Скарыны» з Цімохам Акудовічам.

Вусы Скарыны
Першая прыгажуня Еўропы, якая вярнула ў Беларусь Радзівілаў. Марыя дэ Кастэлян
2024.02.19 13:00

Праграму «Вусы Скарыны» глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, у архіве на нашай старонцы або на канале YouTube.