Пасыплецца як картачны домік? План ад палка Каліноўскага для Беларусі


Лукашэнка сабраў Усебеларускі народны сход для захавання ўлады ў Беларусі. Але ягоная ўлада пасыплецца як картачны домік. План палка Каліноўскага пра гэта. Аднак якая галоўная перашкода, што яшчэ трэба і ці гатовыя беларусы? Кірылюк і Шчыгельскі, новы «Двубой».

Аб’ектыў
Грошы на дроны для палка Каліноўскага сабралі за содні
2024.04.16 20:44

«Беларусы вычарпалі ўсе магчымасці для негвалтоўнай змены ўлады. Цяперашні дыктатарскі рэжым магчыма зрынуць толькі сілавым шляхам», – лічыць Дзмітрый Шчыгельскі.

«Вайна – гэта працяг палітыкі іншымі сродкамі. Неваенныя спосабы, такія як эканамічныя санкцыі, праўная адказнасць і палітычны ціск, на сёння не выкарыстаныя нават на палову магчымага. Беларускія палітыкі абавязаныя выкарыстаць усе сродкі на сто адсоткаў, каб здабыць незалежнасць без вайны», – кажа Міхаіл Кірылюк.

Што сабою ўяўляе план палка Каліноўскага? І ці сапраўды беларусам застаецца толькі сілавы сцэнар для зменаў у Беларусі? Глядзіце ў новым выданні праграмы «Двубой» з Віталём Цыганковым.

Госці праграмы:

  • Дзмітрый Шчыгельскі, афіцыйны прадстаўнік палка Каліноўскага
  • Міхаіл Кірылюк, праўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення.

Праграму «Двубой» глядзіце на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «Белсат News» або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.