З 1 траўня вырастуць адсоткавыя крэдытныя стаўкі. Многім гэта не спадабаецца


Нацыянальны банк Беларусі з 1 траўня пастанавіў павялічыць значэнні разліковых велічынь стандартнай рызыкі (РВСР) – гэта адбудзецца ўпершыню за апошнія тры месяцы. Гэта адсоткавая столь для банкаўскіх крэдытаў, у першую чаргу на нерухомасць.

Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь.
Фота: neg.by

Як паведамляецца, Нацбанк павысіў значэнні разліковых велічынь стандартнай рызыкі, якія будуць дзейнічаць у траўні гэтага года.

Для новых крэдытаў у беларускіх рублях, без уліку льготных, паказнік складае:

  • для юрыдычных асобаў – 11,98 % гадавых (цяпер 16,63 %);
  • для фізічных асобаў – 17, 22 % гадавых (цяпер 11,61 %).

Бягучыя значэнні РВСР заставаліся нязменнымі з лютага.

Карэктаванне значэнняў РВСР уплывае на рост або скарачэнне адсоткаў за карыстанне крэдытнымі сродкамі для бізнесу і простых беларусаў у большасці камерцыйных банкаў нашай краіны.

РВСР вызначае верхнія межы для ставак крэдытаў: вышэйшыя адсоткі не забароненыя, але пры іх выкарыстанні для банкаў выстаўляюцца дадатковыя патрабаванні наконт капіталу і фармавання рэзерваў.

Каментар
Схаваны перагрэў эканомікі. Тэмпы крэдытавання ў Беларусі застаюцца высокімі
2024.04.01 17:36

Яшчэ адзін паказнік, на які фінустановы арыентуюцца пры выстаўленні адсоткавых ставак пры пазыках, – стаўка рэфінансавання. Цяпер яна складае 9,5 % гадавых. Нацбанк прагназуе, што стаўка рэфінансавання ў сярэднім за 2024 год будзе на ўзроўні 9–9,5 % гадавых.

Нагадаем, у Беларусі працягваецца крэдытны «хапун». Ён вельмі напружвае Нацбанк, бо ў некаторых пазычальнікаў узнікаюць праблемы з пагашэннем крэдытаў ад празмернага пазыковага цяжару.

Каментар
Узяць крэдыт стане складаней? Што азначаюць змены закона «Аб крэдытных гісторыях»
2024.04.02 18:08

Ася Саковіч belsat.eu

Стужка навінаў