Новая аблава сілавікоў. Цяпер – у Баранавічах


Сілавікі правялі чарговую аблаву. На гэты раз іх тэлеграм-канал паведаміў пра затрыманні ў Баранавічах.

Фота: скрыншот відэа сілавікоў

У відэароліку фігуруюць пяцёра асобаў, якія былі затрыманыя, бо нібыта ў 2020 годзе ўдзельнічалі ў пратэстах. Ім спрабуюць інкрымінаваць арт. 342 КК РБ («Арганізацыя і ўдзел у групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак»).

Напярэдадні сілавікі паведамілі пра затрыманні ў Лідзе. Паведамлялася, што аблава ў Лідзе праводзілася 26 красавіка. Мяркуючы з назвы роліка пра Баранавічы, там затрыманні таксама прайшлі ў гэты дзень.

Hавiны
Сілавікі затрымалі жыхара Баранавічаў з «арсеналам зброі»
2024.04.22 08:27

Ася Саковіч belsat.eu

Стужка навінаў