У Польшчы вылецеў у кювет і ўпаў набок беларускі аўтобус з пасажырамі


Беларускі аўтобус вылецеў у кювет, урэзаўся ў дрэва і ўпаў набок непадалёк гораду Седльцэ ў Польшчы. Гэта адбылося 24 красавіка пасля 6-й гадзіны раніцы, паведамляе выданне «Tygodnik Siedlecki».

Беларускі аўтобус, які трапіў у ДТЗ у Польшчы 24 красавіка 2024 года.
Фота: tygodniksiedlecki.com

У аўтобусе было 15 чалавек. Пяцёра атрымалі траўмы, якія не пагражаюць жыццю, распавёў прадстаўнік прэс-службы Дзяржаўнай пажарнай службы Польшчы Павэл Куліцкі.

Беларускі аўтобус, які трапіў у ДТЗ у Польшчы 24 красавіка 2024 года.
Фота: tygodniksiedlecki.com

Пажарнікі паднялі аўтобус, каб пасажыры не мерзлі на дварэ.

Беларускі аўтобус, які трапіў у ДТЗ у Польшчы 24 красавіка 2024 года.
Фота: tygodniksiedlecki.com

Прычыны ДТЗ высвятляюцца.

Месца, дзе беларускі аўтобус трапіў у ДТЗ у Польшчы, 24 красавіка 2024 года.
Фота: tygodniksiedlecki.com

МЗС Беларусі паведамляе пра семярых пацярпелых, якія трапілі ў шпіталь.

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў