Праграма «Шчыра кажучы» вяртаецца ў эфір «Белсату» ў іншым фармаце.
У новым сезоне нашыя гледачы змогуць убачыць вядомых беларусаў: палітычных і культурных дзеячаў, спартоўцаў, журналістаў. А таксама змогуць задаць ім свае пытанні, якія мы агучым у эфіры. А вось правяраць адказы нашых герояў на шчырасць будзе паліграф.
Рэдакцыя праграмы «Шчыра кажучы» чакае вашых пытанняў на электронны адрас: scyrakazucy@proton.me